Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
XXI Зімовыя Алімпійскія гульні

Лягатып зімовых Алімпійскіх гульняў
Дэвіз With glowing hearts/Des plus brillants exploits[1]
Горад-арганізатар Ванкувэр, Канада
Краіны-ўдзельніцы 82
Колькасьць атлетаў 2574
Узнагароды 86
Цырымонія адкрыцьця 12 лютага
Цырымонія закрыцьця 28 лютага
Стадыён BC Place
Афіцыйны сайт www.vancouver2010.com

Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды (па-ангельску: 2010 Winter Olympics), праходзілі ў Ванкувэры з 12 да 28 лютага 2010 году. Трэці раз Алімпійскія гульні прымала Канада, у 1976 годзе летнія гульні прайшлі ў Манрэалі, а ў 1988 годзе зімовыя — у Калгары.

У гульнях прынялі удзел каля 2574 спартсмэнаў з 82 краінаў.

Ванкувэр стаў найбуйнейшым горадам са сталіц зімовых гульняў і быў найцяплейшым месцам ў якіх на таго часу адбываліся зімовыя Алімпіяды (сярэднемесячная тэмпэратура ў лютым тут складае 4,8 °C).

Расклад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люты 2010 12
Пт
13
Сб
14
Ндз
15
Пн
16
Аўт
17
Ср
18
Чц
19
Пт
20
Сб
21
Нд
22
Пн
23
Аўт
24
Ср
25
Чц
26
Пт
27
Сб
28
Ндз
Камплектаў
узнагарод
Горныя лыжы 10
Біятлён 10
Бобслэй 3
Лыжныя гонкі 12
Кёрлінг 2
Фігурнае катаньне 4
Фрыстайл 6
Хакей з шайбай 2
Санны спорт 3
Лыжнае дваяборства 3
Шорт-трэк 8
Скелетон 2
Скачкі на лыжах з трампліну 3
Сноўбордынг 6
Канькабежны спорт 12
Залатыя мэдалі 6 6 5 6 7 5 4 6 6 4 4 6 5 7 7 2 86
Цырымоніі
Дні Алімпіяды 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
 ●  Цырымонія адкрыцьця     Кваліфікацыя  ●  Фіналы     Паказальныя выступленьні  ●  Цырымонія закрыцьця

Спаборніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У межах XXI Зімовых Алімпійскіх гульняў адбудуцца спаборніцтвы ў 15 зімовых відах спорту.

Беларускае прадстаўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году

У склад беларускай дэлегацыі уваходзіць 101 чалавек, у тым ліку 50 спартоўцаў, якія прымуць удзел у 6 відах спорту. Кіраўнік дэлегацыі — намесьнік міністра спорту Дзьмітры Шычко.

Найбольшае прадстаўніцтва 23 чалавекі ў зборнай Беларусі па хакеі з шайбай. У біятлёне прымуць удзел 12 беларускіх спартоўцаў (6 мужчын і 6 жанчын). У фрыстайле выступяць 6 спартоўцаў (4 мужчыны і 2 жанчыны). У лыжных гонках прымуць удзел таксама 6 лыжнікаў (2 мужчыны і 4 жанчыны). У спаборніцтвах па горных лыжах возьмуць удзел 2 спартсмэнкі. Адна спартсменка выступіць у спаборніцтвах канькабежцаў.

Капітанам беларускай зборнай абраны фрыстайліст Дзьмітры Дашчынскі. Дзяржаўны сьцяг на цырымоніі адкрыцьця будзе несьці хакеіст Алег Антоненка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў