Зэбулёнава пакаленьне
Выгляд
Зэбулёнава пакаленьне — паводле Бібліі, вяло сваю радаслоўную ад Зэбулёна, шостага і апошняга з сыноў патрыярха Якава. Пры падзеле Палестыны яно атрымала ад Ісуса Навіна найлепшую частку зямлі на яе паўночным захадзе паміж Галілейскім возерам і Міжземным морам з пладароднай раўнінай і гарадамі Бэтлеем, Назарэт, Кана, Тыбэрыяда і інш. Племя вылучалася ваяўнічасьцю і храбрасьцю[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Скарына Ф. Творы:… С. 165.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |