Заслужаны працаўнік транспарту Рэспублікі Беларусь
Выгляд
«Заслужаны працаўнік транспарту Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.
Ганаровае званьне «Заслужаны працаўнік транспарту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафэсійным працаўнікам чыгуначнага, паветранага, воднага, аўтамабільнага, трубаправоднага і іншых відаў транспарту, якія працуюць у сфэры транспарту пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў падвышэньні эфэктыўнасьці вытворчасьці і паляпшэньні выкарыстаньня транспартных сродкаў, паніжэньні сабекошту перавозак, падвышэньні якасьці транспартных паслуг, эканоміі матэрыяльных і паліўных рэсурсаў, забесьпячэньні бясьпекі руху, аховы навакольнага асяродзьдзя.