Перайсьці да зьместу

Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.

Ганаровае званьне «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца штурманам першае клясы, якія маюць стаж працы ў грамадзянскай авіяцыі пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў засваеньні сучаснай авіяцыйнай тэхнікі, ужываньне найболей дасканалых мэтадаў самалётаваджэньня, высокія паказчыкі ў выхаваньні і навучаньні лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную працу і выбітныя дасягненьні ва ўжываньні авіяцыі ў народнай гаспадарцы рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]