Заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адзнака «Заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь»

«Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.

Ганаровае званьне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца:

  • высокакваліфікаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым ліку якія працуюць са спартоўцамі-інвалідамі ня меней чатырох гадоў, — за пасьпяховую вучэбна-трэніравальную і выхаваўчую працу па падрыхтоўцы выбітных спартоўцаў і каманд;
  • трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублікі Беларусь, якія маюць стаж працы з гэтымі камандамі ня меней чатырох гадоў, — за непасрэдную падрыхтоўку і пасьпяховы выступ гэтых каманд на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках міру і Эўропы;
  • першым трэнерам спартоўцаў, якія дасягнулі выдатных посьпехаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках сьвету і Эўропы, якія працуюць з гэтымі спартоўцамі ня меней двух гадоў, пачынаючы з вучэбна-трэніравальнага этапу;
  • трэнерам спартовых школ і арганізацыяў, якія раней прымалі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае зьвяно спартоўцаў, пры ўмове працы зь імі ня меней чатырох гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]