Заслужаны працаўнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Выгляд
«Заслужаны працаўнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званьне.
Ганаровае званьне «Заслужаны працаўнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца пракурорскім працаўнікам, якія знаходзяцца на службе ў органах пракуратуры пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэньні, за заслугі ў справе забесьпячэньня і ўмацаваньні законнасьці і правапарадку, абароны правоў і свабодаў грамадзян, а таксама законных інтарэсаў грамадзтва і дзяржавы, дасягнутыя пэўныя вынікі ў барацьбе са злачыннасьцю і выяўленыя пры гэтым ініцыятыву і настойлівасьць.