Запаведнік
Запаве́днік — тэрыторыя сушы альбо акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасьцю выключаны з гаспадарчай дзейнасьці чалавека й ахоўваецца дзяржавай. Зьяўляецца відам запаведных тэрыторый[1].
Запаведнікі й нацыянальныя паркі зьяўляюцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага значэньня. Заказьнікі й помнікі прыроды могуць зьяўляцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага альбо мясцовага значэньня.
Для аховы прыродных комплексаў запаведнікаў ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае запаведнікі спэцыяльная служба (дзяржынспэктары, егеры).
Навуковая праца ў запаведніках мае комплексны характар, вядуцца дасьледаваньні па праграме «Летапіс прыроды».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя дзяржаўныя запаведнікі ўзьніклі ў старажытным Бабілёне, Грэцыі, Індыі й ствараліся з рытуальнымі й паляўнічымі мэтамі. Найстаражытнейшы запаведнік на славянскіх землях — Белавеская пушча. Самы вялікі запаведнік у сьвеце — Вялікі Габійскі (Манголія, плошча 5 млн га).
На Беларусі два запаведнікі: Бярэзінскі біясфэрны запаведнік і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік (адзіны ў сьвеце).
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя задачы запаведнікаў:
- зьберажэньне эталённых альбо найбольш тыповых для вызначанай геаграфічнай зоны прыродных краявідаў, рэдкіх і каштоўных відаў жывёлаў і расьлін;
- вывучэньне прыродных працэсаў у натуральным стане;
- распрацоўка пытаньняў рэканструкцыі флоры, фаўны й комплексу іншых прыродаахоўных праблем;
- культурна-асьветніцкая праца, папулярызацыя прыродаахоўных поглядаў і аховы прыроды.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылучаюць запаведнікі:
- накіраванага рэжыму
- прыродныя
- эталённыя
- біясфэрныя
- мэмарыяльныя й іншыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» — 5 кастрычніка 2021