Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі
Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі | |
El ingenioso hidalgo Don Quijote de la Mancha | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Мігель Сэрвантэс |
Мова арыгіналу: | гішпанская |
Публікацыя: | 1605 (1 том), 1615 (2 том) |
Выдавецтва: | Франсіску дэ Раблес[d] і Juan de la Cuesta[d][1] |
Пераклад на беларускую: | Міхась Пазьнякоў |
«Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі» (El ingenioso hidalgo Don Quijote de la Mancha) — прыгодніцкі раман гішпанскага пісьменьніка Мігеля Сэрвантэса пра Алёнса Кіхот, які чытаючы рыцарскія раманы, вырашыў адрадзіць рыцарства сваім прыкладам. Сабе ў зброяносцы ён вярбуе простага фэрмэра Санча Панса.
Раман быў апублікаваны ў двух тамах. Першы выйшаў у 1605 годзе, а другі ў 1615 годзе. Твор быў перакладзены на ўсе эўрапейскія мовы, дагэтуль зьяўляецца адной з найпапулярнейшых кнігаў сусьветнай літаратуры і займае другое месца пасьля Бібліі паводле аб’ёму агульнасусьветнага накладу.
Пераклад на беларускую мову, які быў апублікаваны ў 1999 годзе, зрабіў Міхась Пазьнякоў.
Беларускі пераклад раману
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі. Мн., 1999
Вонкавя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі. ПрайдзіСьвет
- Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі. Камунікат