Доктар навук
Доктар навук — навуковая ступень у Беларусі, Расеі, Украіне і шэрагу іншых краінаў былога СССР.
Прысвойваецца навукоўцам Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй адпаведнай краіны. Паводле навуковай герархіі стаіць вышэй за ступень кандыдат і ніжэй за сябра-акадэміка Акадэміі навук. Для атрыманьня ступені доктара навук неабходна скончыць курс дактарантуры ў адным з унівэрсытэтаў, якія гэта дазваляюць. Навуковая ступень зазвычай прысвойваецца пасьля падрыхтоўкі доктарскай дысэртацыі, хоць у гісторыі ёсьць шэраг выключэньняў (Міхаіл Падгарэцкі). Звычайна прысвойваюцца ступені ў пэўнай галіне навукі, напрыклад: доктар фізыка-матэматычных навук, доктар гістарычных навук і г. д.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013 годзе Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі (НАК Беларусі) прысвоіла навуковую ступеню доктара навук 39 сушукальнікам. Сярэднік век прысуджэньня ступені доктара навук вырас ад 2012 году з 49 да 53-х гадоў[1]. У 2020 годзе НАК Беларусі прысудзіла навуковую ступеню доктара навук 40 сушукальнікам[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Надзея Нікалаева. Дысэртацыя — не рэфэрат // Зьвязда : газэта. — 15 лютага 2014. — № 29 (27639). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Лукашэнка: краіне патрэбныя прарыўныя інавацыйныя тэхналёгіі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 лютага 2021 г. Праверана 8 лютага 2021 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |