Перайсьці да зьместу

Джэфэрсан Дэвіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэфэрсан Дэвіс
па-ангельску: Jefferson Davis
Прэзыдэнт КША
18 лютага 1861 — 10 траўня 1865
23-і міністар арміі ЗША
4 сакавіка 1853 — 3 сакавіка 1857
Прэзыдэнт: Франклін Пірс
Папярэднік: Чарлз Конрад
Наступнік: Джон Флойд
Сэнатар ад штату Місысыпі
10 жніўня 1847 — 23 верасьня 1851
Папярэднік: Джэсі Сьпіт
Наступнік: Джон Макрэй
4 сакавіка 1857 — 21 студзеня 1861]
Папярэднік: Стывэн Эдамз
Наступнік: не было
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 чэрвеня 1808
Акруга Крыстыян, штат Кентукі, ЗША
Памёр: 6 сьнежня 1889 (81 год)
Новы Арлеан, Люізіяна, ЗША
Партыя: Дэмакратычная партыя ЗША
Сужэнец: Сара Нокс Тэйлар
Варына Гоўэл
Дзеці: Варына Эн Дэвіс[d] і Маргарэт Гоўэл Дэйвіс Гэес[d]
Бацька: Samuel Emory Davis[d][1]
Маці: Jane Cooke[d][1]
Адукацыя: Трансыльванскі ўнівэрсытэт, Вайсковая акадэмія ЗША
Узнагароды:

Джэфэрсан Фініс Дэвіс (па-ангельску: Jefferson Finis Davis; 3 чэрвеня 1808, акруга Крыстыян, Кентукі, ЗША — 6 сьнежня 1889, Новы Арлеан, Люізіяна, ЗША) — амэрыканскі ваенны й палітычны дзяяч, першы й адзіны прэзыдэнт Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі.

Дзяцінства й юнацтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэфэрсан нарадзіўся 3 чэрвеня 1808 году ў Фэйрвію, акруга Крыстыян, штат Кентукі, і быў апошнім зь дзесяці дзяцей у сваіх бацькоў. Сям’я Дэвіса некалькі разоў пераяжджала зь месца на месца, пакуль, нарэшце, не асталявалася ў Місысыпі. Пратэстант паводле веравызнаньня, Дэвіс скончыў каталіцкую школу імя сьвятога Тамаша Аквінскага, якая знаходзілася ў Кентукі.

Пасьля школы Дэвіс скончыў Джэфэрсанаўскі каледж у Місысыпі й Трансыльванскі ўнівэрсытэт у Кентукі. У 1824 годзе Дэвіс паступіў у ваенную акадэмію Ўэст-Пойнт, якую скончыў у 1828 годзе.

Вайсковая кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступныя сем гадоў ён займаў розныя вайсковыя пасады на паўночным захадзе, у 1832 годзе прыняў удзел у вайне Чорнага Ястраба.

У 1835 годзе Джэфэрсан ажаніўся з дачкой будучага прэзыдэнта ЗША Закары Тэйлара, але жонка памерла праз тры месяцы. Наступныя 10 гадоў Дэвіс правёў у адносным спакоі на сваёй плянтацыі ў Місысыпі.

У 1845 годзе ён ажаніўся ў другі раз, з унучкай губэрнатара Місысыпі Варыне Гоўэл. Тады ж пачалася ягоная палітычная кар’ера. У 1845 годзе яго абралі чальцом Палаты Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Місысыпі, але ў чэрвені 1846 году ён падаў у адстаўку, каб прыняць камандаваньне палком Місысыпі ў Мэксыканскай вайне. Пад камандаваньнем Закары Тэйлара ён вызначыўся пры аблозе Мантэрэя й у бітве пры Буэна-Вісьце.

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1847 годзе Дэвіса прызначылі сэнатарам у Кангрэс ЗША ад штату Місысыпі на замяшчэньне вакантнага месца.

Праз чатыры гады ён вырашыў балятавацца на пасаду губэрнатара Місысыпі ў канкурэнцыі зь іншым сэнатарам ад штата Місысыпі, сваім заклятым ворагам, вігам Генры Футам. Дэвіс цьвёрда адстойваў правы Поўдня й выступаў за пашырэньне рабаўладальніцкай тэрыторыі й эканамічнае разьвіцьцё Поўдня, каб супрацьстаяць уладзе Поўначы. Ён прайграў выбары з разрывам менш чым у тысячу галасоў, і зьехаў на сваю плянтацыю, пакуль у 1853 годзе прэзыдэнт Франклін Пірс не прызначыў яго міністрам абароны.

Падчас сваёй службы ў ваенным дэпартамэнце Дэвіс падтрымліваў захоп Кубы, спрыяў працягу будаўніцтва на поўдзень транскантынэнтальнай чыгункі. 21 студзеня 1861 году Джэфэрсан абвесьціў аб складаньні зь сябе паўнамоцтваў кангрэсмэна ЗША.

Прэзыдэнт Канфэдэрацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго адразу ж прызначылі генэрал-маёрам міліцыі Місысыпі, а празь некаторы час, абралі кіраўніком часовага ўраду Канфэдэрацыі, створанага паводле рашэньня канвэнта ў Мантгомэры штат Алабама, і ён уступіў у пасаду ў лютым 1861 году.

У адпаведнасьці з рашэньнем Кангрэса ЗША Дэвіс прызначыў Мірную камісію, якая ў сакавіку адправілася ў Вашынгтон з прапановай выкупіць усю фэдэральную ўласнасьць на тэрыторыі Поўдня й паўднёвую частку нацыянальнага доўгу. Дадзеная акцыя не атрымала посьпеху, і 12 красавіка 1861 году пачалася Грамадзянская вайна.

Пасьляваеннае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 красавіка 1865 году генэрал Робэрт Лі падпісаў акт капітуляцыі бяз згоды Дэвіса. Пасьля апошняга пасяджэньня ўрада Канфэдэрацыі ў красавіку 1865 году ў горадзе Шарлот у Паўночнай Караліне, Дэвіса арыштавалі ў Ірвінвілі ў штаце Джорджыя. Ён правёў у зьняволеньні ў форце Манро 2 гады, пасьля чаго ў траўні 1867 году яго вызвалілі пад заклад. Заклад за яго ўнесьлі вядомыя прадстаўнікі як Поўначы, гэтак і Поўдня.

  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]