Джэк Кэруак
Джэк Кэруак | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 сакавіка 1922[1] |
Памёр | 21 кастрычніка 1969[2][3][4][…] (47 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Léo Alcide Kerouac[d][5] Gabrielle Ange Lévesque[d][5] |
Сужэнец | Joan Kerouac[d], Edie Parker[d] і Stella Sampas[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, навэліст, сцэнарыст, празаік |
Мова | ангельская мова[6][7] і француская мова |
Подпіс | |
https://jackkerouac.com |
Джэк Кэ́руак (па-ангельску: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амэрыканскі пісьменьнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разьбітага пакаленьня».
Кэруак, які яшчэ пры жыцьці меў посьпех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёньня лічыцца адным з самых выбітных амэрыканскіх пісьменьнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінз, Рычард Бротыган, Гантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам гіпі».
Большую частку жыцьця Кэруак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амэрыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Кэруак імкнуўся знайсьці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўленьня каштоўнасьцяў пяцідзясятых. У яго творчасьці зьяўляецца жаданьне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблёнаў і знайсьці ў жыцьці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да экспэрымэнтаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псыляцыбін, марыхуану і бэнзэдрын), то да асваеньня духоўных вучэньняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па сьвеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контракультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Кэруака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».
Галоўныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Town and the City 1950
- On the Road 1957 (па-беларуску: «У дарозе»)
- The Dharma Bums 1958 (па-беларуску: «Валацугі Дхармы»)
- The Subterraneans 1958
- Mexico City Blues 1959
- Maggie Cassidy 1959
- Dr. Sax 1959
- Tristessa 1960
- Lonesome Traveller 1960
- Scripture of the Golden Eternity 1960
- Book of Dreams 1961
- Pull my Daisy 1961
- Big Sur 1962
- Visions of Gerard 1963
- Desolation Angels 1965
- Satori in Paris 1966
- Vanity of Duluoz 1968
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Weinreich R. Jack Kerouac // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Jack Kerouac // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Kerouac.Jack // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Kerouac, Jack, 1922-1969 // CONOR.SI