Дараўлянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Дараўлянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ермакі
Вусьце Яршоўка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 79 км²
Нахіл воднай паверхні 1,4 м/км

Дараўля́нкарака ў Маладэчанскім і Валожынскім раёнах Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Яршоўка (басэйн Нёману).

Даўжыня ракі 12 км[1]. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 0,5 км на ўсход ад вёскі Ермакі, працякае па заходняй ускраіне Менскага ўзвышша, упадае ў Яршоўку за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Сярэдняе Сяло.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 157. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7 (рас.)
  • Ліст карты N-35-66. Выданьне 1986 г. Стан мясцовасьці на 1983 г. (рас.)