Перайсьці да зьместу

Данузлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Данузлаў
укр. Донузлав
Панарама Данузлава
Панарама Данузлава
Данузлаў ля Новаазёрнага
Краіна Украіна
Плошча 47 км²
Плошча вадазбору 1288 км²
Максымальная глыбіня 27 м
Найбольшая даўжыня 30 км
Найбольшая шырыня 8,5 км
Вышыня над узроўнем мора −4 м
Каардынаты 45°20′ пн. ш. 33°00′ у. д. / 45.333° пн. ш. 33° у. д. / 45.333; 33Каардынаты: 45°20′ пн. ш. 33°00′ у. д. / 45.333° пн. ш. 33° у. д. / 45.333; 33
Данузлаў на мапе Ўкраіны
Данузлаў
Данузлаў
Данузлаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Данузла́ў — самае глыбокае возера ў Крыме і найбуйнейшае возера Чарнаморскага раёну Аўтаномнае Рэспублікі Крым, адносіцца да Тарханкуцкай групы азёраў.

Тып агульнай мінэралізацыі — салёнае, на крайняй поўначы прэснае. Паходжаньне — тэктанічнае. Цяпер для возера больш адпаведным статусам можа быць ліман, бо з 1961 году (пасьля зьяднаньня з водамі мора) узровень агульнай мінэралізацыі зьмяніўся да мінэралізаваных водаў (салёнае), таксама зьмены адбыліся ў расьліннасьці, якая расьце на берагах.

Праход да Чорнага мора

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1961 годзе быў прарыты 200-мэтровы канал для злучэньня возера з Чорным морам.

Крымскі крызіс 2014 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 сакавіка 2014 году расейскія акупацыйныя войскі затапілі на выхадзе з бухты возера 2 сваіх караблі «Ачакаў» і «Шахтэр». 7 сакавіка яны затапілі яшчэ адно судна, а 13 сакавіка — чацьвертае сьпісанае судна. Такім чынам утварылася барыкада, якая заблякавала выхад з бухты шэрагу суднаў Вайскова-марскіх сілаў Украіны.

Возера Данузлаў (у цэнтры) на мапе Крыму