Перайсьці да зьместу

Гільменд (правінцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гільменд
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус аўганская правінцыя[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лашкаргах[d]
Афіцыйныя мовы пушту і дары
Насельніцтва
Плошча
  • 58 584 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 725 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+4:30
Код ISO 3166-2 AF-HEL
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гільменд (пушту: هلمند‎) — правінцыя на поўдні Аўганістану ля пакістанскай мяжы. На ўсходзе мяжуе з правінцыяй Кандагар, а на паўночным усходзе з Урузган. Асноўнае насельніцтва — пуштуны. У ходзе контртэрарыстычнай апэрацыі ў Аўганістане тут разгарнуліся найбольш жорсткія баі з талібамі.

Правінцыя Гільменд зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам опіюму.

Як паведамляецца ў штогадовым дакладзе аб вытворчасьці опіюмнага маку ў Аўганістане Камітэта ААН па наркотыках (UNODC) за 2007 год, плошча пасадак опіюмнага маку ў правінцыі склала 103 тыс. га.