Гунар Асплюнд
Выгляд
Гунар Асплюнд (па-швэдзку: Erik Gunnar Asplund; 22 верасьня 1885, Стакгольм — 20 кастрычніка 1940) — швэдзкі архітэктар, які паралельна Алвару Аалту прарабіў шлях ад нардычнага нэаклясыцызму да функцыяналізму. Да 1930 г., калі ў Стакгольме мінула сусьветная выстава, праектаваў строгія і ляканічныя будынкі зь мінімальным аздабленьнем (Гарадзкая бібліятэка ў Стакгольме, 1924-27). У 1930-я гг. ягоная ўвага засяродзілася на функцыянальнасьці пры захаваньні клясычнае раўнавагі (Бактэрыялягічны інстытут у Стакгольме, 1933-37). Найбольш поўнае ўяўленьне пра творчасьць Асплюнда дае ансамбль Лясных могілак у Стакгольме, над якіми ён працаваў з 1915 г. (цяпер — помнік Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гунар Асплюнд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў