Перайсьці да зьместу

Алвар Аалта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алвар Аалта
Дата нараджэньня 3 лютага 1898(1898-02-03)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 траўня 1976(1976-05-11)[1][2][3][…] (78 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сэрцава-судзіннае захворваньне[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар, дызайнэр, местабудаўнік
Навуковая сфэра архітэктура
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Міжнародны кангрэс сучаснай архітэктуры[d][8], Каралеўская флямандзкая акадэмія навук і мастацтваў Бэльгіі[d] і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Узнагароды
Сайт alvaraalto.fi (фін.)​ (анг.)
Подпіс Выява аўтографу
Алвар Аалта

А́лвар Ху́га Хэ́нрык А́алта (па-фінску: Hugo Alvar Henrik Aalto; 3 лютага 1898, Куартанэ — 11 траўня 1976, Хэльсынкі) — фінскі архітэктар і дызайнэр, «бацька мадэрнізму» ў Паўночнай Эўропе, адзін з заснавальнікаў сучаснага дызайну. Працаваў у архітэктуры, ствараў вырабы мэблі, тэкстылю і творы з шкла, а таксама стварэньне скульптураў і карцінаў. Ён аніколі не ўважаў сябе за мастака, разглядаючы жывапіс і скульптуру як «галіны дрэва, стволам якога ёсьць архітэктура»[9]. Раньняя кар’ера Аалта прыпала на хуткі эканамічны рост і індустрыялізацыю Фінляндыі ў першай палове XX стагодзьдзя. Многія зь ягоных кліентаў былі прамыслоўцамі, сярод якіх была сям’я Альстрэм-Гуліхсэн, якая сталася ягоным мэцэнатам[10]. Працягласьць кар’еры творцы, з 1920-х па 1970-я гады, адлюстраваная ў стылях ягонай творчасьці, пачынаючы ад паўночнага клясыцызму раньніх працаў і сканчваючы рацыянальным мадэрнізмам у міжнародным стылі 1930-х гадоў і больш арганічным мадэрнізмам з 1940-х гадоў.

Ягоная праца цягам усёй кар’еры характарызуецца клопатам пра дызайн у стылі гезамткунствэрк, то бок сынтэтычнае мастацтва, у якім ён разам з сваёй першай жонкай Айна Аалта распрацоўваў ня толькі самі будынкі, але і нутраныя ўбраньні, мэблю, лямпы і шкляны посуд. Ягоны дызайн мэблі лічыцца скандынаўскім мадэрнам, эстэтыка якога адлюстроўваецца ў іхным элегантным спрашчэньні і клопаце пра матэрыялы, асабліва карыстаючы шмат дрэва, а таксама ў тэхнічных інавацыях Аалта, якія прывялі яго да здабыцьця патэнтаў на розныя вытворчыя працэсы, як то тыя, што выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці гнутай драўніны. Як дызайнэр ён уважаецца за папярэдніка мадэрнізму сярэдзіны стагодхьдзя, а ягонае вынаходзтва мэблі з гнутай фанэры[11] зрабіла глыбокі ўплыў на эстэтыку Чарлза і Рэя Імзаў, а таксама Джорджа Нэлсана[12]. Музэй Алвара Аалта, спраектаваны ўласна самім творцам, месьціцца ў горадзе Ювяскюля, які ён сам уважаў за родны[13].

  1. ^ а б в Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  2. ^ а б Alvar Aalto (нід.)
  3. ^ а б Alvar Aalto (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. ^ а б https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/alvar-aalto/
  5. ^ http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1293-aalto-alvar
  6. ^ Hautahaku
  7. ^ https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
  8. ^ а б MODERNE ARCHITEKTUR A-Z (ням.)Taschen, 2016. — S. 8. — 693 с.
  9. ^  Enckell, Ulla Alvar Aalto: Taiteilija – Konstnären – The Artist. — Helsinki: Amos Anderson Museum, 1998. — ISBN 952-9531-25-7
  10. ^ Alvar Aalto : architect biography. Architecture.sk.
  11. ^  Norwich, John Julius Oxford Illustrated Encyclopedia of the Arts. — US: Oxford University Press, 1990. — С. 1. — ISBN 978-0-19-869137-2
  12. ^ Alvar Aalto. www.dwr.com.
  13. ^ Alvar Aalto Museo. www.alvaraalto.fi.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]