Глыбокая глотка
Глыбокая глотка | |
па-ангельску: Deep Throat | |
Жанр | парнафільм[1][2] |
---|---|
Рэжысэр | Джэры Даміяна |
Сцэнарыст | Джэры Даміяна |
Прадусар | Джэры Даміяна |
У ролях | Лінда Лаўлэйс Гары Рымс Долі Шарп Кэраль Конарс |
Кампазытар | Джэры Даміяна |
Апэратар | Гары Флекс |
Мантаж | Джэры Даміяна |
Вытворчасьць | Люіс Парэйна (Бачы) |
Распаўсюд | «Таварыства Брайстан Распаўсюд» |
Дата выхаду | 12 чэрвеня 1972 |
Працягласьць | 62 |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | 47 500 дал. |
Прыбытак | 30—50 млн дал. |
Наступны | Глыбокая глотка. Частка II[d] |
Старонка на IMDb |
Глыбокая глотка (па-ангельску: Deep throat) — порнастужка зробленая і зьнятая ў ЗША ў 1972 годзе. Галоўным рэжысэрам стаў Джэры Даміяна, а вядомасьць атрымала порнаакторка Лінда Лаўлэйс. Стужка была зьнятая ў час, які называюць ў ЗША «Залаты век парнаграфіі». Стужка «Глыбокая глотка» стала адным са знакавых стужак таго часу ў ЗША. Пазьней, адна з дзяячак стужкі Лінда Лаўлэйс казала пра Згвалтаваньне ў час здымкаў. Стужка з-за таго, пачала яшчэ называцца «парнаграфія з насільствам».
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маладая жанчына (яе грае Лінда Лаўлэйс) не задаволеная сахваім плоцкім жыцьцём. Яна пытаецца ў сваёй сяброўкі Галены, як жыць з тым разладам задаволеньня плоцкіх патрэбаў. Галена кажа Ліндзе ісьці да псыхіятра лекара Янга. Лекар прыняў Лінду і знайшоў, што яе чульлівая похва знаходзіцца не паміж ног. Яна знаходзіцца ў глотцы Лінды. Яна можа сябе задаволіць толькі кахаючыся сваім ртом, а не паміж сваіх ног. Лекар прапануе Ліндзе спосаб плоцкага каханьня пад назваю «Глыбокая глотка». Лінда ідзе ад лекара і спрабуе зь некалькім мужчынамі «новы спосаб» плоцкага каханьня. Яна пад канец знаходзіць мужчыну, які яе задаволіў і яна за яго гатовая выйсьці замуж.
Стужка пад канец мае надпіс для прачытаньня гледачамі: «Канец. І ўсім вам глыбокае глоткі».
Здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стужку «Глыбокая глотка» здымалі ў ЗША. Іх праводзілі ў Флорыда ў месьце Поўнач-Маямі. Здымкі былі ў студзені 1972 году. Дом для здымкаў быў паміж вуліцамі 123-яя і 124-ая. Дом быў гасьцініца «Ваяж». Дзеі з Кэрал Конарс здымаліся ў Новым Ёрку.
Грошы на здымкі стужкі «Глыбокая глотка» даў Люіс Парэйна, а яго бацька быў адзін з паноў (босаў) мафіі ў ЗША. Джэральду Даміяна заплацілі 25 000 даляраў ЗША. Астатнія грошы падзяліла паміж сабою мафійныя паны.
Пракат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мафійныя паны зрабілі пракат стужкі «Глыбокая глотка» адкрытым і свабодным у ЗША. Пасьля выхаду ў адкрыты пракат у 1972 годзе за сем тыдняў у месьце Новым-Ёрку мафія зарабіла 1 млн даляраў. За шэсьць месяцаў пракату стужка зарабіла 3 млн даляраў. Стужка «Глыбокая глотка» папала ў дзясятку самых прыбытковым стужак у ЗША[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- McNeil, L.; Osborne J.; Pavia P. (2005). The Other Hollywood: The Uncensored Oral History of the Porn Film Industry. Regan Books. ISBN 0-06-009659-4.