Ласкацень
| Ласкацень | |
Месцазнаходжаньне ласкатня | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Іншая назва | секель |
| Папярэднік | стацевы грудок |
| Сыстэма | плоцевая |
| Разьмяшчэньне | вульва |
| Складаецца з | жолуд, цела, скуравінка, ножка, аброцька |
| Паходжаньне | эрагенная зона |
| Артэрыя | тыльная, глыбокая, цыбуліны прысенка, унутраная родавая |
| Вэна | павярхоўныя, глыбокія тыльныя, цыбуліны прысенка, унутраныя родавыя |
| Нэрва | тыльная, родавая |
| Функцыі | плоцевая ўзрушанасьць |
| Лацінская назва | clitoris |
| Грэцкая назва | κλειτορίς |
| MeSH | P486 |
| TA98 | A09.2.02.001 |
| TA2 | P7173 |
| FMA | 9909 |
| Анатамічная тэрміналёгія | |
Ласкаце́нь (састар. — се́кель; лац. clitoris — юрнік ад лац. clitorido — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў плоцевы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых целаў.
Ласкацень складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка ласкаценю мае выгляд грудка, разьмешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў похву, разьмяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй зьнітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іхнімі пярэднімі ўчасткамі.
Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі ласкаценю разьмешчаныя па абодва бакі ад похвы. Зьмяшчае мноства сасудаў і нэрвовых канчаткаў. У розных жанчын ласкацень мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў прамежнасьці. Даўжыня галоўкі ласкаценю ў большасьці здаровых жанчынаў складае 4-7 мм, а яе дыямэтар складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня ласкаценю, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна ня бачны. Ласкацень зьяўляецца гамолягам пячорыстых целаў мужчынскага чэлесу.