Гетман польны каронны
Гетман польны каронны (па-польску: Hetman polny koronny) — у Рэчы Паспалітай — намесьнік камандючага каронным войскам — гетмана вялікага кароннага.
У мірны час гетман вялікі звычайна знаходзіўся пры двары, займаўся адміністрацыйнымі пытаньнямі і ажыцьцяўляў стратэгічнае кіраўніцтва, а гетман польны знаходзіўся «ў полі» (пар. з «фэльдмаршал» — «палявы маршал»), кіраваў малымі апэрацыямі, аховай межаў.
Гетман польны падпарадкоўваўся гетману вялікаму, у выпадку яго прысутнасьці ў бітвах камандаваў перадавымі аддзеламі і артылерыяй. У выпадку адсутнасьці гетмана вялікага, гетман польны камандаваў усім войскам. У мірны час гетман польны знаходзіўся на паўднёва-ўсходніх межах Рэчы Паспалітай і камандаваў невялікімі рэгулярнымі «кварцянымі войскамі» — аддзеламі, набранымі з уладаньняў караля, якія адбівалі несупынныя набегі татараў і туркаў. У гэтыя аддзелы часта ўваходзілі рэестравыя ўкраінскія казакі.
Сьпіс гетманаў польных
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV—XVIII wieku, spisy. Kórnik: wyd. PAN, 1992.
- Zdzisław Żygulski. Hetmani Rzeczypospolitej. — Kraków, 1994.
- Poczet hetmanów Rzeczypospolitej. Hetmani koronni / red. Mirosław Nagielski. — Warszawa, 2005.
- Maciej Franz. Wojskowość Kozaczyzny Zaporoskiej w XVI—XVII wieku. — Toruń, 2004