Перайсьці да зьместу

Герт Вільдэрс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герт Вільдэрс
па-нідэрляндзку: Geert Wilders
Кіраўнік парлямэнцкае фракцыі «Партыя Свабоды»
2006 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Ян-Пэтэр Балькенэндэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 верасьня 1963 (61 год)
Сьцяг Нідэрляндаў Вэнлё, Нідэрлянды
Партыя: «Партыя Свабоды»
Сужэнец: Крысьціна Вільдэрс[d][4]
Бацька: Johannes Henricus Andreas Wilders[d][5]
Маці: Maria Anne Ording[d][5]
Адукацыя:

Герт Вільдэрс (па-нідэрляндзку: Geert Wilders) (нарадзіўся 6 верасьня 1963, Вэнлё) — нідэрляндзкі палітык. Зьяўляецца дэпутатам парлямэнту Нідэрляндаў з 1998 году, першапачаткова ў якасьці прадстаўніка «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасьць набыў дзякуючы сваёй цьвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамэда з краіны, каб ён жыў у наш час» [6].

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2004 году Вільдэрс пакінуў шэрагі лібэральнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», чальцом якой ён быў з 1989 году і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вільдэрса з пазыцыяй партыі па пытаньні аб пачатку перамоваў з Турэччынай аб уступленьні яе ў Эўразьвяз, а таксама мноства іншых пытаньняў.

Палітычныя погляды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Нідэрлянды. Па шматлікіх пытаньнях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрляндзкага палітыка Піма Фартайна. Вільдэрс зьняў дакумэнтальны кароткамэтражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герт Вільдэрссховішча мультымэдыйных матэрыялаў