Герб Чэрыкава
Выгляд
Герб Чэрыкава | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 17 ліпеня 2002 |
Герб Чэрыкава — геральдычны сымбаль Чэрыкава, нададзены месту разам з Магдэбурскім правам каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам у 1641 годзе: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі; у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам зь дзідай у руцэ»[1].
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 24 жніўня 2006 году[2], адначасна зрабіўся гербам Чэрыкаўскага раёну. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №92.
Афіцыйнае апісаньне:
У блакітным полі барокавай тарчы на зялёным ускрайку срэбная фартэцыя з трыма вежамі, сярэдняя зь якіх вышэйшая за бакавыя; у цэнтры сярэдняй вежы — чырвоная брама са срэбным рыцарам, узброеным дзідай у правай руцэ.
Арыгінальны тэкст (рас.)В голубом поле барочного щита на зеленой оконечности серебряная крепость с тремя башнями, средняя из которых выше боковых. В центре средней башни — красные ворота с серебряным рыцарем, вооруженным копьем в правой руке.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.