Перайсьці да зьместу

Ганна Кіеўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ганна Яраслаўна»)
Ганна Кіеўская
Ганна Яраслаўна
1060 — 1066
19 траўня 1051 — 4 жніўня 1060
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: каля 1025
Кіеў
Памерла: 3 верасьня 1075
Францыя
Сужэнец: Гэнрых I Капэта
Рауль IV дэ Вэксэн[1]
Дзеці: Філіп I[2]
Гуга Вялікі
Бацька: Яраслаў Уладзімеравіч[3]
Маці: Інгігэрда

Ганна Кіеўская альбо Ганна Яраслаўна (каля 1030—1075) — сярэдняя дачка Вялікага князя Кіеўскага Яраслава I Мудрага і яго другой жонкі Інгігэрды (Ірыны) — дачкі караля Шатляндыі і Швэцыі. Унучка па маці Олава III Шатконунга, другая жонка францускага караля Гэнрыха I Капэта, каралева Францыі, маці будучага караля Філіпа I. У гісторыі гэтай краіны яна засталася як прабабуля амаль 30 францускіх каралёў.

У старажытнарускіх крыніцах Ганна зусім ня згадваецца. Жыцьцяпіс рэканструюецца выключна на падставе вестак францускіх сярэднявечных хронік і дакумэнтаў.

Каралева Ганна прывезла ў Францыю ня толькі каштоўны пасаг, але і высокую культуру, за што яе паважалі і шанавалі. Папы Мікалай II і Грыгоры VII пісалі ёй лісты, у якіх выказвалі павагу. Папа Мікалай II адзначаў дабрыню, дабрачыннасьць, пабожнасьць Ганны, прасіў яе ўплываць на Гэнрыха I.

  1. ^ Анна Ярославна // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 792.
  2. ^ Филипп I // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1902. — Т. XXXVа. — С. 773.
  3. ^ С. Тр. Анна Ярославна // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 193.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна Кіеўскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў