Ганна Кіеўская
Ганна Кіеўская | |
Ганна Яраслаўна | |
1060 — 1066 | |
19 траўня 1051 — 4 жніўня 1060 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
каля 1025 Кіеў |
Памерла: |
3 верасьня 1075 Францыя |
Сужэнец: |
Гэнрых I Капэта Рауль IV дэ Вэксэн[1] |
Дзеці: |
Філіп I[2] Гуга Вялікі |
Бацька: | Яраслаў Уладзімеравіч[3] |
Маці: | Інгігэрда |
Ганна Кіеўская альбо Ганна Яраслаўна (каля 1030—1075) — сярэдняя дачка Вялікага князя Кіеўскага Яраслава I Мудрага і яго другой жонкі Інгігэрды (Ірыны) — дачкі караля Шатляндыі і Швэцыі. Унучка па маці Олава III Шатконунга, другая жонка францускага караля Гэнрыха I Капэта, каралева Францыі, маці будучага караля Філіпа I. У гісторыі гэтай краіны яна засталася як прабабуля амаль 30 францускіх каралёў.
У старажытнарускіх крыніцах Ганна зусім ня згадваецца. Жыцьцяпіс рэканструюецца выключна на падставе вестак францускіх сярэднявечных хронік і дакумэнтаў.
Каралева Ганна прывезла ў Францыю ня толькі каштоўны пасаг, але і высокую культуру, за што яе паважалі і шанавалі. Папы Мікалай II і Грыгоры VII пісалі ёй лісты, у якіх выказвалі павагу. Папа Мікалай II адзначаў дабрыню, дабрачыннасьць, пабожнасьць Ганны, прасіў яе ўплываць на Гэнрыха I.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анна Ярославна // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 792.
- ^ Филипп I // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз—Ефрон, 1902. — Т. XXXVа. — С. 773.
- ^ С. Тр. Анна Ярославна // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 193.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганна Кіеўская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў