Перайсьці да зьместу

Галіна Цімчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галіна Цімчанка
Дата нараджэньня 8 траўня 1962(1962-05-08) (62 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка, галоўная рэдактарка, кіраўніца
Месца працы
Узнагароды

Галіна Віктараўна Цімчанка (па-расейску: Гали́на Ви́кторовна Ти́мченко, нар. 8 траўня 1962, Масква) — расейская журналістка, у 2004—2014 гадах галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня Lenta.ru, генэральны дырэктар і заснавальнік праекту навінаў Meduza, у якім з 2014 па 2016 год яна зьяўлялася таксама і галоўным рэдактарам.

Галіна Цімчанка нарадзілася ў Маскве. Вучылася ў 3-м Маскоўскім мэдычным інстытуце, але на пятым курсе кінула навучаньне, што стала для яе найбольш цяжкім рашэньнем у жыцьці: «пасьля гэтага са мной паўгода не размаўляла мама і сястра. А мае навуковыя кіраўнікі таксама на мяне так моцна пакрыўдзіліся… я была ў поўнай ізаляцыі». Цімчанка таксама адзначала, што прычына паступленьня ў мэдычны інстытут складалася з-за моцнага ўплыву на яе маці, а прычынай сыходу ў самым канцы навучаньня стаў максымалізм Цімчанка: «Ну а які сэнс марнаваць час жыцьця на тое, чым ты дакладна ведаеш, што ты займацца не будзеш? Каб атрымаць паперку?»"[1].

У 1997—1999 гадах працавала рэдактарам у газэце «Коммерсант».

У 1999 годзе перайшла ў новастворанае інтэрнэт-выданьне Lenta.ru, прайшоўшы шлях ад супрацоўніка службы маніторынгу да шэф-рэдактара. У 2004 годзе заняла пасаду галоўнага рэдактара.

У 2010 годзе Цэнтар Інтэрнэту і грамадзтва Бэргмана Клейна з Гарвардзкага ўнівэрсытэту правёў дасьледаваньне расейскай блёгасфэры "якое прызнала «Lenta.ru» найбольш часта цытуемых у расейскамоўных блёгах крыніцай навінаў[2]. Паводле дасьледаваньня кампаніі comScore, праведзенага ў красавіку 2013 году, сайт Lenta.ru заняў 5 месца па наведвальнасьці сярод эўрапейскіх навінавых сайтаў[3]. Па дадзеных Alexa.com на Сакавік 2014 году сайт Lenta.ru займаў 16 месца па папулярнасьці ў Расеі[4].

12 сакавіка 2014 году пастановай уладальніка выданьня Аляксандра Мамута Цімчанка была звольненая празь некалькі гадзін пасьля таго, як узначаленае ёю выданьне атрымала папярэджаньне Раскамнагляду ў сувязі з тым, што ў адным з журналісцкіх матэрыялаў зьмяшчалася спасылка на інтэрвію лідэра ўкраінскіх нацыяналістаў Дзьмітрыя Яраша. На яе месца быў прызначаны Аляксей Гараслаўскі.

Падчас крымскага крызысу — удзельніца кангрэсу «Украіна — Расея: дыялёг», які прайшоў 24-25 красавіка 2014 году ў Кіеве.

20 кастрычніка 2014 году Цімчанка разам зь некалькімі былымі супрацоўнікамі Lenta.ru ў Рызе заснавала праект навінаў Meduza. Першапачаткова фінансаваньне новага праекту павінна было ажыцьцяўляцца бізнэсмэнамі Міхаілам Хадаркоўскім і Барысам Зіміным, але бакі не змаглі прыйсьці да пагадненьня. Новых інвэстараў Meduza змагла знайсьці за тыдзень, хоць хто імі ў выніку стаў, не паведамляецца, а сама Цімчанка ў інтэрвію часопісу Forbes адзначыла: «іх імёны нікому нічога не скажуць. Гэта людзі катэгарычна непублічныя, якія не маюць ніякага дачыненьня ні да мэдыя, ні да палітыкі».

  1. ^ Татьяна Фельгенгауэр, Ирина Воробьева (2015-08-17) Разбор полета: Галина Тимченко. «Эхо Москвы». Праверана 2015-10-23 г.
  2. ^ Public Discourse in the Russian Blogosphere. Berkman Center (2010-10-18). Архіўная копія
  3. ^ Сайт РИА Новости вошел в двадцатку самых посещаемых сайтов в Европе // РИА Новости2013-06-25 г. Праверана 2013-06-25 г.
  4. ^ Lenta.ru Site Info. Alexa InternetПраверана 2013-05-27 г.
  • Тимченко Г. В. Дорогая редакция. Подлинная история "Ленты.ру", рассказанная её создателями. — М.: АСТ, 2015. — 336 с. — ISBN 978-5-17-086970-1.