Вітольд Міладоўскі
Вітольд Міладоўскі | |
1837 — 1863[1] | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міладоўскі.
Віто́льд Феафі́лавіч Міладо́ўскі (1837?, Наваградзкі павет — 1863, Іркуцк) — удзельнік паўстаньня 1863—1864, інжынэр-прапаршчык расейкай арміі.
Належаў да ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу. Пасьля пачатку паўстаньня супраць расейскага панаваньня ў сакавіку 1863 году вярнуўся на радзіму, дзе ў красавіку ўзначаліў сфармаваны ў Налібоцкай пушчы паўстанцкі атрад Наваградзкага павету і на чале яго 22 траўня ўдзельнічаў у Мілавідзкай бітве (Слонімскі павет), якая скончылася перамогай паўстанцаў. Згодна з загадам Уладзіслава Борзабагатага, паўстанцкага камісара Наваградзкага павету, Наваградзкі атрад вырашыў вярнуцца ў Наваградзкі павет. Аднак гэта не ўдалося, 28 чэрвеня апошняя ацалелая частка атраду на чале зь Міладоўскім пацярпела паразу паміж вёскамі Драчылава і Ігнатава[2].
Міладоўскі быў арыштаваны і сасланы ў Сыбір.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://viupetra2.3dn.ru/publ/miladovskij_v_f/13-1-0-2660
- ^ Вадзім Усьціновіч. Рута-мята ды памята. Падножку падставіла… гісторыя // Маладосць : Часопіс. — Красавік, 2011. — № 4 (689). — С. 110-121. — ISSN 0131-2308.