Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Тэма
Ці раскрытая ўжо тэма ў Вікіпэдыі?
Вікіпэдыя ўжо мае 87 968 артыкулаў, якія апісваюць розныя тэмы. Тэма, пра якую вы зьбіраецеся пісаць, можа ўжо мець свой артыкул, але зь іншым напісаньнем ці трансьлітарацыяй, ці ўвогуле проста названы па-іншаму. Каб пазьбегнуць некалькіх артыкулаў, якія асьвятляюць адну і тую ж тэму, пашукайце па іншых магчымых назвах. Калі вы знайшлі артыкул на тэму, пра якую зьбіраліся пісаць, пад іншай назвай, было б карысна стварыць перанакіраваньне на існуючую старонку — глядзіце Вікіпэдыя:Перанакіраваньне, ці спытайцеся ў іншых удзельнікаў.
Ці слушная тэма артыкула для стварэньня?
Старонкі, якія не адпавядаюць патрабаваньням, могуць быць намінаваныя на выдаленьне. Калі вы не жадаеце, каб гэта здарылася з вашым новым артыкулам, выконвайце кожны крок майстра пільна й імкніцеся да стварэньня энцыкляпэдычнага зьместу.
Нават калі вашая тэма яшчэ не асьветленая, ня кожная тэма слушная да раскрыцьця ў энцыкляпэдыі. Супольнасьць Вікіпэдыі стварыла шэраг рэкамэндацыяў, якія раскрываюць сутнасьць значнасьці ў Вікіпэдыі — таго, што пасуе Вікіпэдыі, а што — не (падрабязьней пра гэта на наступным кроку майстра).
Калі ласка, не стварайце артыкулаў, тэма якіх непасрэдна асьвятляе:
- вас. чаму?
- вашых сяброў.
- ваш гурт.
- ваш сайт.
- вашу кампанію ці арганізацыю.
Усё гэта, хутчэй за ўсё, будзе выдалена.
Пра што будзе апавядаць ваш артыкул?
Для працягу націсьніце на адну з кнопак: