Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Значнасьць кампаніяў
Выгляд
Значнасьць
Толькі вельмі малая частка кампаніяў і карпарацый вартая асьвятленьня ў Вікіпэдыі. Існуюць мільёны кампаніяў, але толькі адна дзясятая адсотка ад гэтых кампаніяў дастаткова значная, каб быць асьветленай.
Каб артыкул быў варты да напісаньня ў Вікіпэдыі, кампанія павінна быць:
- прадметам некалькіх нетрывіяльных публікацыяў, крыніцы якіх ня зьвязаныя з самой кампаніяй, АБО
- пералічанай у рэйтынгу істотных кампаніях, апублікаваным вядомым і незалежным выданьнем, АБО
- кампаніяй, якая выкарыстоўваецца для падліку фондавага індэксу (блакітная фішка).
Калі вы пішыце пра прадукт ці паслугу кампаніі, яны павінны быць:
- прадметам некалькіх нетрывіяльных публікацыяў, крыніцы якіх ня зьвязаныя з кампаніяй, якая ажыцьцяўляе вытворчасьць прадукту ці паслугі, АБО
- быць настолькі вядомай, што яе гандлёвая марка стала агульнаўжыванай.