Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Значнасьць музыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
3. Значнасьць
4. Крыніцы
5. Зьмест
6. Заключэньне
Значнасьць

Калі тэма мае заўважнае асьвятленьне ў вартых даверу крыніцах, якія ў сваю чаргу незалежныя ад суб’екту тэмы, то хутчэй за ўсё тэма вартая для апісаньня ў Вікіпэдыі.

Толькі невялікая частка музыкаў вартая асьвятленьня ў Вікіпэдыі.

На сьвеце існуюць мільёны мільёны музыкаў, і толькі зусім малая частка зь іх вартая ўключэньня ў Вікіпэдыю. Асноўнай умовай уключэньня артыкула пра музыкаў ў Вікіпэдыю зьяўляецца наяўнасьць правяральнай інфармацыі пра іх з трэціх крыніц, якія адлюстроўваюць грамадзкі інтарэс да музыкаў. Дзеячы, якія падыходзяць прынамсі па адным з наступных пунктаў, ацэньваюцца як значныя для асьвятленьня ў Вікіпэдыі.

Музыка ці ансамбль (пад ансамблямі маюцца наўвазе, не абмяжоўваючыся, гурты, сьпевакі, рэперы, аркестры, гіп-гоп-выканаўцы, дыджэі, гурткі музычных тэатраў і г. д.) лічыцца значным, калі адпавядае любому з прыведзеных крытэраў:

  • асьветлены ў некалькіх нетрывіяльных публікацыях у правяральных і паважаных мэдыях (то бок, выключаюцца школьныя газэты, прыватныя блогі і г. д.);
  • трапіў у нацыянальны гіт-парад сярэдняй у памерах краіны;[1]
  • запіс музыкі ці ансамблю стаў прынамсі залатым у сярэдняй у памерах краіне;
  • музыка ці ансамбль мае два і болей альбомаў, запісаных на мэйджар-лэйбле, ці на адным з самых значных індзі-лэйблаў (напрыклад, незалежны лэйбл з больш-менш працяглай гісторыяй і некалькімі значнымі музыкамі, якія некалі запісваліся на ім);
  • стаў ляўрэатам значнай музычнай прэміі, такой як Грэмі, Mercury Prize, MTV Europe Music Awards і г. д.

Песьня ці альбом лічацца значнымі, калі:

  • атрымалі значную музычную прэмію;
  • былі ці зьяўляюцца афіцыйным гімнам дзяржавы, рэгіёну, раёну і г. д.
  • зьяўляюцца музычным стандартам (напрыклад, джазавым стандартам)
  • песьня зьяўляецца народнай і мае дакумэнтаваную гісторыю больш чым у 50 гадоў.

Зацемка пра рэкляму: шмат вікіпэдыйцаў намагаюцца скарыстаць Вікіпэдыю ў рэклямных мэтах. Адсутнасьць рэклямнага зьместу ў артыкулах Вікіпэдыі забясьпечваецца адным з слупоў, непахісных правілаў Вікіпэдыі. Таму, калі ваш прапанаваны артыкул выклікае канфлікт інтарэсаў, ці не адпавядае вышэй прыведзеным крытэрам значнасьці для вэб-сайтаў, вельмі верагодна, што ён будзе выдалены.


Ці адпавядае тэма вашага артыкула вышэй пазначаным патрабаваньням?

  1. ^ На самой справе, няма дакладнага вызначэньня "малых", "сярэдніх" ці "вялікіх" краінаў. Па сутнасьці, маецца на ўвазе, што ня ўлічваюцца зусім маленькія і карлікавыя краіны