Перайсьці да зьместу

Вюртэмбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вюртэмбэрг у складзе Нямецкае імпэрыі (1871—1918)
Гістарычная мапа ўладаньняў Вюртэмбэргу (межы пазначаны блакітным колерам)

Вю́ртэмбэрг (па-нямецку: Württemberg) — гістарычная вобласьць на паўднёвым захадзе Нямеччыны, частка рэгіёну Швабія, цэнтральным горадам якой на працягу працяглага пэрыяду быў Штутгарт. У мінулым — герцагства, затым — каралеўства; зь ліквідацыяй манархіі стаў вольнай народнай дзяржавай у складзе Ваймарскай рэспублікі, якая была скасавана пасьля Другой сусьветнай вайны. З 1952 году — у складзе фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.

Уладарны дом Вюртэмбэргаў упершыню зьявіўся на гістарычнай арэне ў XI стагодзьдзі. Першым вядомым прадстаўніком дому быў Конрад I. У XII стагодзьдзі Вюртэмбэргі атрымліваюць тытул графаў.

Пэрыяд герцагства (1495—1806)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Герцагства Вюртэмбэрг

У 1495 годзе Вюртэмбэрг атрымлівае статус герцагства.

Пэрыяд каралеўства (1806—1918)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Каралеўства Вюртэмбэрг

У 1806 годзе Вюртэмбэрг увайшоў у склад Райнскага Зьвязу і атрымаў ад Напалеона I Банапарта статус каралеўства.

З 1806 да 1918 году Вюртэмбэргам кіравалі чатыры каралі:

Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году апошні вюртэмбэрскі кароль Вільгельм II адрокся ад стальцу.

  • Das Königreich Württemberg, eine Beschreibung nach Kreisen, Oberämtern und Gemeinden (Stuttgart, 1904)
  • Statistisches Handbuch für das Königreich Württemberg (Stuttgart, 1885 fol.)
  • Das Königreich Württemberg, eine Beschreibung von Land, Volk und Staat (1893)
  • Jahresberichte der Handels- und Gewerbekammern in Württemberg
  • Lang, Die Entwicklung der Bevölkerung Württembergs im Laufe des 19ten Jahrhunderts (Tübingen, 1903)
  • Engel and Schulze, Geognostischer Wegweiser durch Württemberg (Stuttgart, 1908)
  • Staatsrecht des Königreichs Württemberg (Tübingen, 1908)
  • F. Bitzer, Regierung und Stände in Württemberg (Stuttgart, 1882).