Вуліца Барбары Радзівіл (Вільня)
Выгляд
Барбары Радзівіл лац. Barbary Radzivił | |
вуліца | |
Дом Уладзіслава Сыракомлі. Н. Орда, 1875 | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Каралеўская, Піянэрская |
Даўжыня | 280 м |
Паштовыя індэксы | LT-01124 |
На мапе | |
Вуліца Барбары Радзівіл у Вікісховішчы |
Ву́ліца Барба́ры Радзіві́л[a][1] (лет. Barboros Radvilaitės gatvė), гістарычная Каралеўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Замкавую і гістарычную вуліцу Сьвятой Ганны (цяпер Майроніса). Праходзіць уздоўж падэшвы Замкавай гары.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня вуліцы каля 280 м. Мае асфальтавую праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. Дамы стаяць толькі з паўднёвага боку.
З правага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.
Будынкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- № 3 — 2-павяховы дом. Тут 3 (15) верасьня 1862 году памёр паэт Уладзіслаў Сыракомля[2]. Пра гэты факт сьведчыць памятная шыльца над брамай будынка[3].
- № 5 — кутні 3-павярховы дом Чарноўскіх, збудаваны ў XVIII ст.
- № 7 — кутні 2-павярховы дом Радкевіча, збудаваны ў XVIII ст.
- № 9 — 3-павярховы дом, збудаваны ў канцы XIX ст.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ таксама вуліца Барбары Радзівілянкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ^ Кастусь Лашкевіч, 10 адрасоў паўстанцаў Каліноўскага, якія варта наведаць у Вільні, Радыё Свабода, 21 лістапада 2019 г.
- ^ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні, TUT.BY, 6.08.2009.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.