Вугорская сацыялістычная партыя
Выгляд
Вугорская сацыялістычная партыя | |
Дата заснаваньня | 7 кастрычніка 1989 |
---|---|
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя[d] |
Моладзевая арганізацыя | Young Left-wing[d] |
Афіцыйны сайт | mszp.hu (вуг.) (анг.) |
Вугорская сацыялістычная партыя (па-вугорску: Magyar Szocialista Párt) — левацэнтрысцкая[1] сацыяльна-дэмакратычная[2][3][4] і праэўрапейская[5] палітычная партыя ў Вугоршчыне.
Была закладзеная 7 кастрычніка 1989 году як адзін з двух посткамуністычных пераемнікаў Вугорскай сацыялістычнай рабочай партыі. Поруч з сваім кансэрватыўным канкурэнтам партыяй Фідэс, сацыялісты былі адной зь дзьвюх самых дамінуючых партыяў у вугорскай палітыцы да 2010 году. Пасьля партыя страціла папулярнасьць і падтрымку ў выніку пратэстаў 2006 году і фінансавай крызы 2008 году. Паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў 2010 году партыя стала найбуйнейшай апазыцыйнай партыяй у парлямэнце, але праз восем гадоў страцілі і гэтае месца, саступіўшы яго Ёбіку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Freedom House (24.12.2013). «Nations in Transit 2013: Democratization from Central Europe to Eurasia». Rowman & Littlefield Publishers. — С. 255. — ISBN 978-1-4422-3119-1.
- ^ Nordsieck, Wolfram (2018). «Hungary». Parties and Elections in Europe.
- ^ Dimitri Almeida (27.04.2012). «The Impact of European Integration on Political Parties: Beyond the Permissive Consensus». CRC Press. — С. 71. — ISBN 978-1-136-34039-0.
- ^ José Magone (26.08.2010). «Contemporary European Politics: A Comparative Introduction». Routledge. — С. 456. — ISBN 978-0-203-84639-1.
- ^ «Hungary». Europe Elects.