Вавёркавыя
Вавёркавыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Грызуны |
Падатрад | Вавёркападобныя |
Сямейства | Вавёркавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sciuridae | |
Вавёркавыя (Sciuridae) — сямейства атраду грызуноў. У сямейства ўваходзяць 48 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў два падсямействы: вавёркі і ляцягі. Па колькасьці відаў (280) вавёркавыя саступаюць толькі мышыным.
Вавёркавыя шырока распаўсюджаны па плянэце: адсутнічаюць у Аўстралійскай вобласьці, на Мадагаскары, у палярных вобласьцях, паўночна-заходняй Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амэрыкі. Насяляюць самыя разнастайныя ляндшафты: ад трапічных лясоў да арктычнай тундры, у гарах сустракаюцца да ніжняй кромкі леднікоў. Вядуць наземны ці дравесны лад жыцьця.
Шэраг відаў мае прамысловае значэньні і здабываецца дзеля футра ці мяса. У сямействе ёсьць шкоднікі сельскай гаспадаркі (сусьлікі) і пераносчыкі небясьпечных захворваньняў чалавека (суркі, сусьлікі).