Бітва на Акмяне
Бітва на Акмяне | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Тэўтонскі Ордэн | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Вялікі князь Гедымін | Генрых фон Плёк | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
невядома | невядома | ||||||||
Страты | |||||||||
невядома | невядома | ||||||||
Бі́тва на Акмяне, Акмянская бітва — бітва войск ВКЛ на чале з Гедымінам супраць Тэўтонскага ордэну. Войскі Тэўтонскага ордэну на чале з Генрыхам фон Плёкам у чарговы раз уварваліся на тэрыторыю Жамойці, рабуючы й зьнішчаючы мясцовае насельніцтва. Гедымін неадкладна сабраў войска й спыніў крыжакоў каля ракі Акмяны, што на тэрыторыі паўночнай Жамойці.
Гедымін разьмясьціў жамойцкія часткі ў цэнтры, а найбольш баяздольныя дружыны зь беларускіх гарадоў паставіў на флянгах і ў рэзэрве, наперадзе войска стаяла татарская коньніца. Падчас бітвы, дапаможныя войскі крыжакоў, якія складаліся зь мясцовага насельніцтва, пераважна жамойтаў, земгалаў і куршаў, перайшлі на бок ВКЛ і ўдарылі крыжакам у сьпіну. У выніку войска Тэўтонскага ордэну было разгромлена ўшчэнт, рэшткі крыжакоў здолелі ўцячы. На некаторы час крыжацкая агрэсія была прыпынена, болей таго ліцьвіны правялі некалькі ўдалых рэйдаў на тэрыторыю Ордэна.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Акмянская бітва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Алесь Краўцэвіч - Гедымін (1316—1341). Каралеўства Літвы і Русі: нарыс. Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Мінск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania). — ISBN 978-985-90263-1-7