Бусьліныя
Бусьліныя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Буслападобныя |
Сямейства | Бусьліныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ciconiidae | |
Бусьліныя (па-лацінску: Ciconiidae) — сямейства птушак з атраду буслападобных, якое ахоплівае шэсьць родаў і дзевятнаццаць відаў.
Сямейства бусьліных распаўсюджана ня толькі ў тропіках і субтропіках, але і ва ўмераных зонах. У Эўропе агняздоўваюцца толькі два віды — белы бусел (Ciconia ciconia) і чорны бусел (Ciconia nigra). Два іншыя віды лічацца надзвычай рэдкімі гасьцямі — жаўтадзюбы клювач (Mycteria ibis) і афрыканскі марабу (Leptoptilos crumeniferus).
У асноўным для пражываньня бусьліныя аддаюць перавагу адкрытым абшарам і вадаёмам. Агульнымі прызнакамі сямейства зьяўляюцца доўгія ногі, доўгая гібкая шыя, а таксама доўгая, канічная дзюба. Крылы, як правіла, шырокія і глыбока расчлянёныя. Усе бусьліныя зьяўляюцца выдатнымі летунамі, якія ўмела выкарыстоўваюць тэрмікі для эканоміі энэргіі ў палёце. Многія віды ажыцьцяўляюць далёкія пералёты кожны год.
Ежу бусьліныя падхопліваюць па хадзе палёту зь зямлі. Уваходзяць у яе, у асноўным, невялікія грызуны, амфібіі, рыбы, некаторыя бесхрыбетныя і некаторыя паўзуны. Некаторыя віды бусьліных — безгалосыя, адзіным вытворным імі гукам зьяўляецца стуканьне дзюбай. Аднак некаторыя віды цалкам пеўчыя, адным з прыкладаў можа паслужыць чорны бусел.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Род буслы-дзюбачы (Mycteria)
- Амэрыканскі дзюбач (Mycteria americana)
- Шэры дзюбач (Mycteria cinerea)
- Афрыканскі дзюбач (Mycteria ibis)
- Дзюбач расьпісны (Mycteria leucocephala)
- Род буслы-разявакі (Anastomus)
- Афрыканскі бусел-разявака (Anastomus lamelligerus)
- Індыйскі бусел-разявака (Anastomus oscitans)
- Род буслы (Ciconia)
- Чорны бусел (Ciconia nigra)
- Падласы бусел (Ciconia abdimii)
- Белашыйны бусел (Ciconia episcopus)
- Малайскі шарсьцісташыйны бусел (Ciconia stormi)
- Амэрыканскі бусел (Ciconia maguari)
- Бусел белы (Ciconia ciconia)
- Чарнадзюбы бусел (Ciconia boyciana)
- Род седладзюбыя ябіру (Ephippiorhynchus)
- Седладзюбы ябіру (Ephippiorhynchus senegalensis)
- Азіяцкі ябіру (Ephippiorhynchus asiaticus)
- Род ябіру (Jabiru)
- Бразыльскі ябіру (Jabiru mycteria)
- Род марабу (Leptoptilos)
- Яванскі марабу (Leptoptilos javanicus)
- Афрыканскі марабу (Leptoptilos crumeniferus)
- Індыйскі марабу (Leptoptilos dubius)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Народныя назвы асноўных прадстаўнікоў бусьліных