Перайсьці да зьместу

Бургас (Гішпанія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бургас
гішп. Burgos
Бургас
Герб Бургас Сьцяг Бургас
Дата заснаваньня: 884
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Кастылія і Леон
Правінцыя: Бургас
Кіраўнік: Cristina Ayala Santamaría[d]
Плошча: 107,08 км²
Вышыня: 856 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 179 906 чал.[1]
шчыльнасьць: 1680,11 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 947
Паштовы індэкс: 09001–09007
Нумарны знак: BU
Геаграфічныя каардынаты: 42°20′27″ пн. ш. 3°41′59″ з. д. / 42.34083° пн. ш. 3.69972° з. д. / 42.34083; -3.69972Каардынаты: 42°20′27″ пн. ш. 3°41′59″ з. д. / 42.34083° пн. ш. 3.69972° з. д. / 42.34083; -3.69972
Бургас на мапе Гішпаніі
Бургас
Бургас
Бургас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aytoburgos.es/

Бургас (па-гішпанску: Burgos) — горад на поўначы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Зьяўляецца гістарычнай сталіцай каралеўства Кастылія. Найбольш вядомым прадстаўніком гораду зьяўляецца кастыльскі шляхціч, вайсковы дзяяч і дыплямат Сід Кампэадор, які ёсьць значнай гістарычнай пэрсонай у гішпанскай гісторыі, ён нарадзіўся ў некалькіх кілямэтрах на поўнач ад Бургасу, але вырас і атрымаў адукацыю менавіта тут.

Бургас быў заснаваны ў IX стагодзьдзі — мяркуецца, што ў 884 годзе, каралём Альфонса III Вялікім[2] як важная крэпасьць у барацьбе супраць маўраў. З XI стагодзьдзя ў горадзе праходзілі каранацыі кастыльскіх каралёў. Бургас перш за ўсё вядомы, як горад Сіду, гішпанскага нацыянальнага герою XI стагодзьдзя, арыгінальнае імя якога было Радрыга Дыяс дэ Бівар. Разам са сваёй жонкай доньней Хімэнай ён пахаваны пад скляпеньнямі Бургаскага сабору, які адносіцца да сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО.

Акрамя гэтага шыкоўнага гатычнага збудаваньня, закладзенага ў XIII стагодзьдзі й завершанага праз тры стагодзьдзі, у горадзе маецца старажытная гарадзкая брама, а таксама адметны манастыр Ляс-Уэльгас, заснаваны каралём Кастыліі Альфонсам VIII у 1187 годзе. Побач са шматлікімі каралеўскімі пахаваньнямі ў ім захоўваецца сьцяг халіфа Мухамада ан-Насіра, заваяваны ў бітве пры Ляс-Навас-дэ-Талёса ў 1212 годзе, адной з вырашальных бітвай Рэканкісты.

Падчас Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі Бургас быў цэнтрам нацыяналістычнага руху пад кіраўніцтвам генэрала Франка.

Горад месьціцца на вышыні 856 мэтраў і мае кантынэнтальны міжземнаморскі клімат, згодна зь міжнароднай клясыфікацыяў Кёпэна. Клімат Бургаса характарызуецца вельмі халоднай і ветранай зімой з-за разьмяшчэньня на вышыні. Узімку заўсёды выпадае сьнег, а тэмпэратура апускаецца ніжэй за нуль.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бургас (Гішпанія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў