Берасьцейскае піва
Тып | ААТ |
---|---|
Заснаваная | 1967 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Берасьце, вул. Баўманская 18 |
Ключавыя фігуры | Алег Кісель |
Галіна | піваварная |
Прадукцыя | піва, квас, безалькагольныя напоі |
Абарачэньне | 72 965 млн. рублёў (2010; 24 373 тыс. $) |
Апэрацыйны прыбытак | 6 183 млн руб. (2010; 2 065 тыс $) |
Чысты прыбытак | 3 061 млн руб (2010; 1 023 тыс $) |
Лік супрацоўнікаў | 601 (2010) |
Матчына кампанія | Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт |
ААТ «Берасьцейскае» — беларускі бровар, разьмешчаны ў Берасьці. Заснаваны ў 1967 годзе. На лістапад 2008 году бровар выпускае 8,1% ад выпуску ўсяго беларускага піва[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1967 годзе ў адпаведнасьці з Пастановай СМ БССР №463 «Аб пляне разьвіцьця народнай гаспадаркі БССР» пачата будаўніцтва броварна-вінаробнага камбіната. Першая прадукцыя выпушчаная 17 красавіка 1970 году на плошчы вінавытворчасьці. Выпуск піва пачаты ў сакавіку 1971 году. Колькасьць працуючых на прадпрыемстве складала 202 чалавекі.
У 1996 годзе ўводзіцца нямецкае абсталяваньне ў цэху разьліваньня піва, якія дазволілі падняць да ўзроўню сусьветных стандартаў вонкавае афармленьне і павялічыць тэрміны рэалізацыі піва да 30 сутак.
У 1997 годзе наладжаны выпуск піва ў кегі (вытворчасьць фірмы «БЛЕФУ») зьмяшчальнасьцю 50 літраў і вытворчасьць слабаалькагольных напояў.
У 1998 годзе ўкаранёная аўтаматычная лінія па разьліваньні безалькагольных напояў у бутэльку ПЭТ 1,5 літра.
З мэтай максымальнай загрузкі магутнасьцяў на вінавытворчасьці, узровень выкарыстаньня якіх у 1996 годзе зваліўся да 7,2 %, у 1998 годзе ўводзіцца ўчастак па перапрацоўцы яблыкаў на сокі і асвойваецца новая вытворчасьць — пладовых зброжана-сьпіртованых сокаў і вінаў.
У вытворчасьці піва ўкаранёныя прагрэсіўныя сусьветныя тэхналёгіі. Забесьпячэньне камбіната вадой, цеплынёй, холадам, сьціснутым паветрам ажыцьцяўляецца аўтаномна. Маецца ўласная кацельня, якая забясьпечвае цеплынёй і найбліжэйшы мікрараён, халадзільна-кампрэсарная станцыя, паветраная станцыя, тры артэзіянскіх сьвідравіны агульным дэбітам 240 мэтраў кубічных у гадзіну і станцыя абезжалезваньня вады магутнасьцю 2500 м. куб/суткі.
Гатункі піва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Беловежское»
- «Брестское XXI»
- «Брестское Олимпийское»
- «Брестское светлое»
- «В десяточку»
- «Европейское классическое»
- «Корона»
Старыя (не выпускаюцца)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Барон Таубе»
- «Белорусское»
- «Брестское»
- «Брестское 2000»
- «Брестское ОК»
- «Брестское особое»
- «Брестское специальное»
- «Брестское темное»
- «Дуплет»
- «Жигулевское»
- «Зубр»
- «Портер»
- «Футбольный клуб Чемпион 82»