Беларуская грамада ў Празе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская грамада ў Празе
Дата ўтварэньня 1920
Дата спыненьня існаваньня 1925
Месцазнаходжаньне Прага
Старшыня Мікалай Вяршынін

Беларуская грамада ў Празе — беларуская грамадзкая арганізацыя, каардынацыйны орган беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў у Чэхаславаччыне ў 1920—1925 гадох.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская грамада ў Празе. Вечарына, 30 сьнежня 1924 г.

Утварылася ў сьнежні 1920 году ў Празе з ініцыятывы консула Беларускай Народнай Рэспублікі Мікалая Вяршыніна, які стаў старшынём арганізацыі. У кіраўніцтва таксама ўваходзілі Ян Станкевіч (віцэ-старшыня), Ігнат Дварчанін, Іван Ермачэнка, Міхась Каберац, Сяргей Бусел і інш.

Праводзіла лекцыі, рэфэраты і іншыя культурныя імпрэзы. 30 снежня 1924 году зладзіла юбілейную вечарыну, прысьвечаную 40-м угодкам з дня сьмерці Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.

Пры арганізацыі дзейнічала студэнцкая сэкцыя (больш за 100 студэнтаў-беларусаў вышэйшых школаў, старшыня Ян Станкевіч). У 1923 годзе з прычыны палітычных супярэчнасьцяў з студэнцкай сэкцыі вылучылася група прагрэсіўнага студэнцтва на чале зь Міхасём Каберацам[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ляхоўскі Ў. Беларуская грамада ў Празе // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 332.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]