Баўгары
Выгляд
Баўга́ры — паўднёваславянскі[1][2] народ, які ўзьнік ў пэрыяд раньняга сярэднявечча ў выніку зьліцьця прабаўгараў з балканскімі славянамі і астаткамі мясцовага насельніцтва Балкан, першым чынам фракійцаў.
Баўгары пражываюць у Баўгарыі, ЗША, краінах Эўрапейскага зьвяза, Украіне, Малдовы, Сэрбіі, Паўночнай Македоніі, Казахстане, Расеі і ў іншых краінах. Агульная колькасьць каля 12 млн. Мова — баўгарская. Асноўная частка вернікаў — праваслаўныя, маюцца таксама каталікі і пратэстанты; памакі, якія пражываюць таксама ў Паўночнай Грэцыі — мусульмане.