Бацькаўшчына (Рыга)
Выгляд
«Ба́цькаўшчына» — арганізацыя, створаная ў Рызе ў пачатку 1920 году з ініцыятывы Кастуся Езавітава (старшыня) пры Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі[1].
У яе склад уваходзілі Р. Казячы, М. Маркевіч, У. Пігулеўскі, Янка Чарапук і інш. Праводзіла беларускія культурныя мерапрыемствы, арганізавала Беларускі клюб і курсы беларусазнаўства, выдала адзін нумар часопіса «На чужыне». Спыніла дзейнасьць у першай палове 1921 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рада Бѣлорусской колоніи въ Латвіи. Общее Собраніе. / В. Н. Пановъ // Сегодня(Независимая демократическая газета. Рига, Гердерова площадь № 1) : газета. — Рыга: Т-во Народъ въ лицѣ Як. Брамса, 18 лютага 1920. — № 40. — С. 4.
Гэта — накід артыкула пра горад Рыгу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула пра беларускую грамадзкую арганізацыю. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |