Перайсьці да зьместу

Базальт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базальт

Базальт — магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары. Складаецца пераважна з плягіяклазу, піраксэну, алівіну, вульканічнага шкла. Характэрны цёмны колер. Структура горнай пароды парфірападобная ці шклістая. Шчыльнасьць 2,52—2,97 г/см³. Тэмпэратура плаўленьня 1000—1250 ºС. Базальты займаюць агромністыя плошчы дна акіянаў і велізарныя тэрыторыі матэрыкоў (трапы), утвараюць лявы многіх вульканаў. На Беларусі базальты выяўленыя на паўднёвым захадзе, у Берасьцейскай упадзіне. Базальт выкарыстоўваецца ў каменналіцейнай прамысловасьці, як будаўнічы і абліцовачны матэрыял.