Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
Герб «Дзік» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XVII стагодзьдзе |
Памёр | сакавік 1734[1]
|
Род | Дэнгафы |
Бацькі | Герард Дэнгаф Beata von Goldstein[d] |
Багуслаў Эрнэст Дэнгаф (? — 1734) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падкаморы вялікі літоўскі (з 1702), генэрал літоўскай артылерыі (1710—1725)[2]. Генэрал-лейтэнант (1705), быў старостам сакольніцкім.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Герарда, падстолія вялікага літоўскага, і Ганны Бэаты фон Гальштэйн.
У 1699—1706 гадох камандаваў рэгімэнтам пешай гвардыі Каралеўства Польскага, у 1702 годзе атрымаў урад падкаморага вялікага літоўскага. Пазьней камандаваў рэгімэнат пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, у 1711 годзе таксама камандзір рэгімэнта драгунаў.
Ажаніўся з Мар’янай Бялінскай (шлюб у 1703 годзе), вядомай як каханка караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. Разьвёўся ў 1719 годзе, дзяцей не пакінуў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 296.
- ^ Пазднякоў В. Дэнгафы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 614.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4