Перайсьці да зьместу

Бабілён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бабілён
Краіна: Ірак
рэгіён: Мэсапатамія
Насельніцтва:
  • каля 150 000 чал.[1]
Геаграфічныя каардынаты: 32°32′33″ пн. ш. 44°25′16″ у. д. / 32.5425° пн. ш. 44.42111° у. д. / 32.5425; 44.42111Каардынаты: 32°32′33″ пн. ш. 44°25′16″ у. д. / 32.5425° пн. ш. 44.42111° у. д. / 32.5425; 44.42111
Бабілён на мапе Іраку
Бабілён
Бабілён
Бабілён
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Бабілёнскі рэльеф з брамы Іштар

Бабілён («bab-Illu» — Брамы Бога) — горад у Іраку (110 км на поўдзень ад Багдаду, старажытны горад Мэсапатаміі й сталіца колішняй Бабілёнскае дзяржавы. Паводле біблейскага паданьня, назву атрымаў ад сталічнага гораду, пабудаванага Німродам, адным з нашчадкаў Хама.

Упершыню згадваецца пад канец ІІІ тыс. да н. э. 3 пач. ІІ тыс. да н. э. культурны цэнтар Пярэдняй Азіі. Пры цару Хамурапі 1792—50 да н. э.) стаў сталіцай Бабілёнскае дзяржавы. Каля 1595 да н. э. захоплены хетамі, каля 1518 — касітамі. Пасьля 1250 да н. э. неаднаразова патрапляў пад улад Асырыі. Найбольшага росквіту дасягнуў у Новабабілёнскі пэрыяд (Халдзейскае царства) пры царах Набапаласару 625—605 да н. э.) і Навухаданосару II 605—562 да н. э.). У 612 г. да н. э. Мідыя ў саюзе з Бабілёнам заваёўвае Асырыю. 3 гэтага часу Бабілён становіцца буйным гандлёвым, культурным і рэлігійным цэнтрам, вялікім, прыгожым і добра ўмацаваным местам. Яго архітэктура разьвіваецца ў цеснай сувязі з выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Пры цараваньні Навухаданосара II у дзяржаве разгортваецца ґрандыёзнае будаўніцтва.

Мастацтва Бабілёна — адна зь яркіх старонак культуры Пярэдняй Азіі, але яго разьвіцьцё было параўнальна нядоўгім. У сярэдзіне VI ст. да н. э. дзяржаву заваявалі войскі Ахемэнідаў, аднаго з плямён Іранскага нагор’я. Пасьля захопу Кірам II 539 да н. э.) і Дарыем I 522 да н. э.) Бабілён адна з сталіц дзяржавы Ахемэнідаў. Гэтая дзяржава існавала да 331 і была заваявана Аляксандрам Македонскім. Да ІІ ст. н. э. Бабілён заняпаў.

Расхопкамі нямецкага археоляга Р. Кольвдэвея ў 1898—1917 узноўлены плян места VII—VI сг. да н. э. і архітэктурны ансамбаль, створаны ў пэрыяд росквіту Бабілёна пры цару Навухаданосару ІІ. У I—VI ст. да н. э. Бабілён — выцягнуты ў пляне прастакутнік (плошча каля 10 км²), падзелены р. Эўфрат на дзьве часткі (Стары й Новае места), абкружаны цаглянымі вонкавымі й ўнутранымі сьценамі з зубчастымі вежамі й 8 брамамі, названымі імёнамі багоў. Ён быў абнесены магутнымі сьценамі вышынёй каля 12 м, у якіх зроблена восем брам, прысьвечаных розным багам. Самай вялікай зьяўлялася «Брама багіні Іштар». Яна складалася з чатырох квадратных у пляне вежаў, паміж якімі знаходзіўся арачны праход. Вонкавыя плоскасьці зубчатых вежаў ўпрыгожвалі выявы быкоў, фантастычных жывёл — драконаў («мушрушаў»), грыфонаў зь зьмяінымі галовамі, тулавамі, пакрытымі луской, нагамі, падобнымі на лапы сабак або птушак. Выкладзеныя з кафлі-цэглы, выявы былі сымбалямі багіні Іштар і бога Мардука. Колеры рэльефаў — блакітны, чырвоны, жоўты й белы — стваралі ўрачыстае уражаньне, прываблівалі незвычайнасьцю форм, гарманічным спалучэньнем фарбаў. Убраньне «брамы» дапаўнялі арнамэнты, якія разьмяшчаліся ў выглядзе фрызаў па нізе сьцен, у завяршэньнях вежаў, вакол арак праходаў.

Ад «брамы» пачыналася «дарога працэсіяў» (Сьвятая дарога), якая вяла да галоўнага сьвяцілішча Бабілёна — Эсагіла, прысьвечанага вярхоўнаму богу Мардуку. 3 двух бакоў яе абмяжоўвалі высокія, глухія сьцены, выкладзеныя з цэглы. Па іх версе ішлі зубцы й арнамэнтаваныя палосы з паліваных рэльефных разетак. Сьцены малі шырокія плоскія выступы, а іх ніжнія часткі на працягу ўсёй дарогі дэкараваў керамічны фрыз мэтровай вышыні. Праз кожныя два мэтры былі рытмічна разьмешчаны выявы фантастычных ільвоў-ахоўнікаў, па шэсьцьдзесят на кожным боку. Выкладзеныя з рознакаляровай кафлі-цэглы, яны надавалі «дарозе працэсіяў» вялікую ўрачыстасьць, велічнасьць, паколькі лічылася, што па ёй мог ступаць сам бог Мардук. Гэта быў завершаны, стрыманы й ляканічны ансамбаль, кожная частка якога (колер, плястыка, прасторавыя суадносіны архітэктурных элемэнтаў) зьлівалася ў адзінае магутнае праслаўленьне бога, зразумелае сваёй сымболікай кожнаму, хто ступаў на дарогу й ішоў да галоўнага сьвяцілішча Бабілёна.

Сьвяцілішча бога Мардука займала плошчу 16 га й было абнесена падвойнай цаглянай сьцяной з дванаццацьцю ўваходнымі брамамі. Перад адной зь іх, галоўнай, сканчалася «дарога працэсіяў». Насупраць гэтай брамы, на другім боку комплексу ўзвышаўся вялікі зікурат Этэменанкі (архітэктар Арадахешу), «Дом асновы нябёс і зямлі», вядомы як легендарная Бабілёнская вежа. Ён меў квадратную аснову 91,5 х 91,5 м і падымаўся на вышыню 90 м сямю ўступамі, якія былі абкладзеныя абпаленай цэглай, замацаванай бітумам. Усе часткі зікурата аб’ядноўваліся лесьвіцамі, а яго вяршыню вянчаў верхні храм невялікіх памераў, упрыгожаны блакітнай паліванай цэглай.

У Бабілёне існавала некалькі царскіх рэзыдэнцыяў — умацаваных палацавых комплексаў, збудаваньні якіх традыцыйна групаваліся вакол адкрытых двароў. Напрыклад, у так званым Паўднёвым палацы меліся разнастайныя памяшканьні жылёга й гаспадарчага прызначэньня, а таксама вялікая тронная зала, аздобленая пышнымі дэкаратыўнымі пано з паліванай цэглы, выявамі сьвятых ільвоў-ахоўнікаў. У комплекс палаца ўваходзілі й «вісячыя сады Семіраміды» (адно зь сямі цудаў сьвету), якія разьмяшчаліся на тэрасах са скляпеністымі перакрыцьцямі. Па-за местам разьмяшчаўся летні палац Навухаданосара II.

Панарама старажытнага места.