Перайсьці да зьместу

Самара (Ірак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самара (Ірак)
Населены пункт
Краіна
Геаграфія
Плошча
  • 150,58 км²
  • 15 058 га
  • 31 414 га
Вышыня НУМ 80 м
Каардынаты 34°11′54″ пн. ш. 43°52′27″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 34010
Самара на мапе Іраку
Самара
Самара
Самара

Самара (па-арабску: سَامَرَّاء, Sāmarrāʾ) — места ў мугафазе Салаг-эд-Дын (Ірак). Ляжыць на ўсходнім беразе ракі Тыгру, за 125 км на поўнач ад Багдаду. Насельніцтва — к. 350 тыс. чал. (2003).

У VII стагодзьдзі да н. э. на месцы сучаснай Самары існавала ўмацаванае асырыйскае паселішча Сур-мараці, якое згадваецца ў грэцкіх крыніцах як Сума, у лацінскіх — Сумэр, у сырыйскіх — Сумра.

У 836 року на гэтым месцы абасыдзкі халіф аль-Мутасым заснаваў новую сталіцу. Тут існаваў палац і кашары для ягонай аховы. Аль-Мутавакіль далей разбудаваў Самару, паставіўшы розныя палацы і мячэт. Патрыярх Царквы Ўсходу(d) Саргіс(d) перанёс сюды з Багдаду патрыяршы пасад.

У 892 року Аль-Мутадыд вярнуў сталіцу халіфату ў Багдад. Самара паступова занепадае з прычыны рабаваньняў і страты гандлёвага значэньня.

У 1950-х падчас будаўніцтва грэблі былі затопленыя прылеглыя мясьціны, дзякуючы чаму насельніцтва Самары значна вырасла.

У часе Ірацкай вайны Самара была адным з апірышчаў(d) суніцкіх паўстанцаў. Бамбаваньнямі быў значна пашкоджаны мячэт Аль-Аскары(d).

У 2014 року Самару атакавала(d) Ісламская дзяржава. Тэрарысты здолелі захапіць дзяржаўныя будынкі і ўнівэрсытэт, але пазьней былі выбітыя ірацкай арміяй. Аднак ІДЫЛ-аўцы зьнішчылі маўзалей Шарафа аль-Даўлы(d).

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Самары знаходзіцца мячэт Аль-Аскары з маўзалеем 10-га і 11-га шыіцкіх імамаў Алі аль-Хадзі і Гасана аль-Аскары адпаведна. Таксама паводле вераваньня двунадзясятнікаў(d) тут таямніча зьнік(d) дванаццаты імам Мухамад аль-Махдзі. А яшчэ тут пахаваныя Хакіма(d) ды Нарджыс(d), сваячкі прарока Магамэта. Таму Самара стала цэнтрам пілігрымак двунадзясятнікаў у прыватнасьці і мусульманаў у цэлым.