Перайсьці да зьместу

Арханёл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сем арханёлаў, расейская ікона (1900)

Арханё́л (па-грэцку: ἀρχάγγελος, літаральна «галоўны анёл») — анёл высокага рангу. Істоты падобныя на арханёлаў знаходзяцца ў шэрагу рэлігійных традыцыяў, але слова «арханёл» само, як правіла, зьвязана з абрамічнымі рэлігіямі, як то юдаізмам, хрысьціянствам і ісламам.

Міхаіл і Гаўрыіл прызнаюцца арханёламі ў юдаізьме, ісламе й большасьцю хрысьціян. Кніга Тобіт, якая ўваходзіць у каталіцкую й праваслаўную Бібліі, але лічыцца апакрыфічнай для пратэстантаў, згадвае Рафаэля, які таксама лічыцца арханёлам. Арханёлы Міхаіл, Гаўрыіл і Рафаэль шануюцца Рымска-каталіцкай царквой сьвятам 29 верасьня й Праваслаўнай царквой 21 лістапада. Гаўрыіл, Міхаіл, Ізрафіл і Азраэль лічацца арханёламі ў ісламе. Габрэйская літаратура, як то Кніга Эноха, згадвае Мэтатрона як арханёла, званы «высокім анёлам», хоць прыняцьце гэтага анёла не зьяўляецца кананічным ва ўсіх галінах веры. У зараастрызме, сьвятыя тэксты спасылаюцца на шэсьць вялікіх Амэша Спэнта, літаральна «чароўныя іскры».

Некаторыя галіны канфэсіяў згадваюць групу зь сямі арханёлаў, але фактычна самі анёлы адрозьніваюцца ў залежнасьці ад крыніцы. Рафаэль, Гаўрыіл і Міхаіл заўсёды згадваюцца ў якасьці арханёлаў, але іншыя арханёлы вар’ююцца, але часьцей за ўсё ўключаюць Урыеля. Большасьць арханёлаў лічацца добрымі анёламі. Сатана, якога часам называюць Люцыфэрам, таксама лічыцца арханёлам, але які зьбіўся з шляху праўдзівага Богу й лічыцца злом, вядучым паўшых анёлаў супраць Богу ў вайне на Нябёсах у традыцыях, у якіх такі панятак існуе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арханёлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў