Артур Шапэнгаўэр
Артур Шапэнгаўэр | |
па-нямецку: Arthur Schopenhauer | |
Дата нараджэньня | 22 лютага 1788 |
---|---|
Месца нараджэньня | Данцыг (цяпер Польшча) |
Дата сьмерці | 21 верасьня 1860 (72 гады) |
Месца сьмерці | Франкфурт-на-Майне |
Школа/традыцыя | кантыянства, ідэалізм |
Кірунак | неклясычная філязофія, ірацыяналізм |
Асноўныя зацікаўленасьці | мэтафізыка, эстэтыка, этыка, фэнамэналёгія, мараль, псыхалёгія |
Значныя ідэі | The World as Will and Representation[d] і Parerga and Paralipomena[d] |
Аказалі ўплыў | Плятон, Джон Лок, Бэнэдыкт Сьпіноза, Дэйвід Г’юм, Імануіл Кант і Ёган Вольфганг фон Гётэ |
Наступнікі | Фрыдрых Ніцшэ, Эдуард фон Гартман, Рыхард Вагнэр[1] |
Артур Шапэнгаўэр (па-нямецку: Arthur Schopenhauer; 22 лютага 1788, Данцыг, цяпер Гданьск — 21 верасьня 1860, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі філёзаф.
Адзін з самых вядомых мысьляроў ірацыяналізму, мізантроп, меў прыхільнасьць да нямецкага рамантызму, захапляўся містыкай, вывучаў філязофію Імануіла Канта і філязофскія ідэі Ўсходу (у яго кабінэце стаялі бюст Канта і бронзавая статуэтка Буды), Упанішады, а таксама стоікаў — Эпіктэта, Авідыюса, Цыцэрона й іншых, крытыкаваў сваіх сучасьнікаў Гэгеля і Фіхтэ. Называў існы сьвет, у проціпастаўленьне сафістычным, як ён выказваўся, вымышленьням Ляйбніца, — «найгоршым з магчымых сьветаў», за што атрымаў мянушку «філёзафа пэсымізму».
Асноўная філязофская праца — «Сьвет як воля і ўяўленьне» (1819), камэнтаваньнем і папулярызацыяй якой Шапэнгаўэр займаўся да самой сьмерці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Шапенгаўэр Артур // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6