Перайсьці да зьместу

Араліевыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Араліевыя
Aralia racemosa — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадПарасонакветныя (Apiales)
СямействаАраліевыя
Бінамінальная намэнклятура
Araliaceae Juss.
ITIS 29371 ·

Араліевыя (Araliaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 43 родаў і 1650 відаў[1].

Дрэвы ці хмызьнякі, часам ліяны, рэдка шматгадовыя травы. Лісьце чарговае, рэдка супратыўнае, простае або складанае. Кветкі радыяльна сымэтрычныя, рэдка адзіночныя, часта ў суквецьці. Чашалісьцікі адсутнічаюць або ўтвараюць нізкі абадок. Пялёсткаў (3)5(20), свабодныя ці рэдка аб’яднаныя. Плод — ягада або касьцянка[2].

Распаўсюджаныя ва ўсім сьвеце, асабліва ва тропіках[2].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Flora of China Праверана 07.11.2019 г.  (анг.)