Апэкс (астраномія)
Апэкс — пункт на нябеснай сфэры, у які накіраваная хуткасьць руху назіральніка адносна адвольнай сыстэмы адліку. Пункт, супрацьлеглы апэксу, завецца антыапэксам.
Прыклады розных апэксаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Калі назіральніка зьмяшчаюць на паверхню Зямлі, то апэкс сутачнага руху назіральніка будзе супадаць з кропкаю усходу (сутачны апэкс).
- Апэкс арбітальнага руху Зямлі перасоўваецца на працягу года, застаючыся ў плоскасьці яе арбіты.
- Сонца рухаецца адносна найблізкіх зоркаў (адносна лякальнага стандарту супакою) з хуткасьцю 20 км/с з апэксам, які мае экватарыяльныя каардынаты α = 270°, δ = 30° (у сузор’і Гэркулеса). Пры гэтым Сонца рухаецца разам з гэтымі зоркамі вакол цэнтра Галяктыкі з хуткасьцю 220 км/с.
- Адносна міжзоркавага газу рух Сонца адбываецца ў кірунку α = 258°, δ = −17°.
- Адносна рэліктавага выпраменьваньня Сонца рухаецца ў кірунку да сузор’я Дзевы з хуткасьцю ≈370 км/с.
Апэкс у «ЭСБЭ»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напачатку XX стагодзьдзя «Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» так апісваў гэтае паняцьце на сваіх старонках:
«Апэкс — ёсьць тая кропка на нябеснай сфэры, да якой у дадзены момант накіраваны рух Зямлі. Бо Зямля амаль не выходзіць з плоскасьці экліптыкі, то і апэкс ухіляецца ад гэтай плоскасьці толькі на вельмі малаважную велічыню, і бо арбіта Зямлі мала адрозьніваецца ад круга, то і кірунак А. складае заўсёды кут, блізкі да 90, з радыусам-вэктарам Зямлі. Такім чынам, прыблізнае становішча А. ёсьць λ = Θ—90°, β = 0. Больш дакладнае становішча А. атрымліваецца даведацца з наступных меркаваньняў. Калі V ёсьць хуткасьць Зямлі ў арбіце, L даўгата апэксу, то плошча, апісаная радыюсам вэктарам Зямлі ў адзінку часу, ёсьць , што павінна ўраўноўвацца , але , такім чынам .
Калі , то ці . Адгэтуль відавочна, што найвялікае значэньне ёьсць e, што дае для Θ—L —90 найвялікае значэнне ±57°9″; e ёсьць велічыня сталая = 0,01677; h лёгка знаходзіцца для кожнага дня з Naut. Alm. і да т. п. календароў.
Становішча апэксу мае значэньне пры вызначэньні арбітаў мэтэорных струменяў, дзе, аднак, звычайна можна пакласці Θ—L = 90°».