Апэкс (астраномія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Апэкс — пункт на нябеснай сфэры, у які накіраваная хуткасьць руху назіральніка адносна адвольнай сыстэмы адліку. Пункт, супрацьлеглы апэксу, завецца антыапэксам.

Прыклады розных апэксаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сонечны апэксСонечны апэксM92M13Туманнасьць КольцаM56ВэгаЗьмеядзержнікГэркулес (сузор’е)Ліра (сузор’е)Лебедзь (сузор’е)Цмок (сузор’е)Паўночная КаронаКарнэфорасАльфа Зьмеядзержніка
Сонечны апэкс у сузор’і Гэркулеса

Апэкс у «ЭСБЭ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку XX стагодзьдзя «Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» так апісваў гэтае паняцьце на сваіх старонках:

«Апэкс — ёсьць тая кропка на нябеснай сфэры, да якой у дадзены момант накіраваны рух Зямлі. Бо Зямля амаль не выходзіць з плоскасьці экліптыкі, то і апэкс ухіляецца ад гэтай плоскасьці толькі на вельмі малаважную велічыню, і бо арбіта Зямлі мала адрозьніваецца ад круга, то і кірунак А. складае заўсёды кут, блізкі да 90, з радыусам-вэктарам Зямлі. Такім чынам, прыблізнае становішча А. ёсьць λ = Θ—90°, β = 0. Больш дакладнае становішча А. атрымліваецца даведацца з наступных меркаваньняў. Калі V ёсьць хуткасьць Зямлі ў арбіце, L даўгата апэксу, то плошча, апісаная радыюсам вэктарам Зямлі ў адзінку часу, ёсьць , што павінна ўраўноўвацца , але , такім чынам .

Калі , то ці . Адгэтуль відавочна, што найвялікае значэньне ёьсць e, што дае для Θ—L —90 найвялікае значэнне ±57°9″; e ёсьць велічыня сталая = 0,01677; h лёгка знаходзіцца для кожнага дня з Naut. Alm. і да т. п. календароў.

Становішча апэксу мае значэньне пры вызначэньні арбітаў мэтэорных струменяў, дзе, аднак, звычайна можна пакласці Θ—L = 90°».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]