Андрэй Зьвягінцаў
Андрэй Зьвягінцаў | |
па-расейску: Андрей Петрович Звягинцев | |
Дата нараджэньня | 6 лютага 1964[1] (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, актор, сцэнарыст |
Узнагароды | „Залаты Глёбус“ за найлепшы фільм замежнай мовай[d] (2014) Прэмія Канскага кінафэстывалю за найлепшы сцэнар[d] Ніка[d] Прэмія «Сэзар» за найлепшы замежны фільм[d] (2018) Прэмія Эўрапейскай кніаакадэміі за адкрыцьцё году[d] (2003) Залаты арол[d] (2012) Прыз журы Канскага кінафестывалю[d] (2017) Сэзар (2018)
|
IMDb | ID nm1168657 |
Сайт | az-film.com (анг.) (рас.) |
Андрэй Пятровіч Зьвягінцаў (па-расейску: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расейскі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Новасыбірску. Там жа ў 1984 годзе скончыў акторскі факультэт тэатральнага вучылішча (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акторскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).
У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў клясыкі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысэр.
Найбольшую вядомасьць атрымаў пасьля выхаду фільму «Вяртаньне» (2003), які атрымаў дзьве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як лепшы фільм і за лепшы рэжысэрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».
Быў жанаты з акторкай Ірынай Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасьля чаго рассталіся. У 2010 годзе Грынёва афіцыйна выйшла замуж за М. Шабаліна.
Фільмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэжысэр
- 2000 — тэлесэрыял «Чорны пакой» (тры навелы — «Бусідо», «OBSCURE» і «Выбар»)
- 2003 — «Вяртаньне»
- 2014 — «Левіятан»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #132426390 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.