Перайсьці да зьместу

Андрэй Дзьмітрыеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Дзьмітрыеў
па-беларуску: Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 траўня 1981(1981-05-12) (43 гады)
Партыя:
Адукацыя:

Андрэ́й Уладзі́меравіч Дзьмі́трыеў (нар. 12 траўня 1981, Менск, БССР, СССР) — беларускі палітык, грамадзкі дзяяч, палітоляг.

Скончыў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (Летува), палітоляг. Праходзіў тэрміновую службу ў войску.

У 2015 годзе ўзначальваў ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах Тацьцяны Караткевіч.

Зь верасьня 2019 году сустаршыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднаньня «Гавары праўду». Балятаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканьня.

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 году[1]. У выпадку перамогі меркаваў стварыць пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі і правесьці цягам году новыя выбары[2].

Затрыманы 12 жніўня 2021 году[3].

У красавіку 2023 году Дзьмітрыеву прысудзілі 1,5 гады калёніі[4].